20 лiпеня 2024, Субота, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Краснадары людзі ўзбунтаваліся і перацялі вуліцу

21
У расейскім Краснадары людзі ўзбунтаваліся і перацялі вуліцу

Праз вымыканне святла.

У мікрараёне Расінскага ў расейскім Краснадары ў васьмі дамах ужо месяц адбываюцца масавыя вымыканні электраэнэргіі. Са слоў тутэйшых жыхароў, святло вымыкалі спачатку адзін раз на тыдзень, потым па тры, паведамляе Baza.

Камунальныя службы прылучаюць запасны трасфарматар, у кватэрах з'яўляецца то святло, то вада на 30-40 хвілін на кожны бок дома.

Жыхары кажуць, што аб планавых работах іх не папярэджвалі. “Краснадарэнэрга” на тэлефанаванні не адказвае, аварыйная служба не выязджае.

Змучаныя жыхары наважылі прыцягнуць увагу мясцовых улад да праблемы — яны перацялі вуліцу Салаўёва і скандуюць «Дайце святло!». На перацятую вуліцу прыехала паліцыя. Улады пакуль не каментуюць сітуацыю.

Праблемы з электразабеспячэннем гэтым летам адбываюцца не толькі ў Краснадары, але і ў Ейску, і шэрагу іншых гарадоў на поўдні Расеі дзеля дэфіцыту магутнасці ў энэргасістэме і звышнаціску на сетку праз высокае спажыванне.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках