20 лiпеня 2024, Субота, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэдыі: Забойца польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю высветлены

Мэдыі: Забойца польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю высветлены

Ён усё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі.

Польскія службы высветлілі і шукаюць забойцу польскага жаўнера, які ахоўваў мяжу з Беларуссю. Аб гэтым паведамляе выданне RMF FM са спасылкай на свае крыніцы.

Смяротную нажавую рану 21-гадовы польскі шараговец 1-й Варшаўскай танкавай брыгады Матэвуш Сітэк атрымаў 28 траўня. Ён сканаў 6 чэрвеня.

Паводле звестак журналістаў, высветлена, што нападнік — выхадзец з Блізкага Усходу. Ён усё яшчэ знаходзіцца ў Беларусі, але можа эвакуавацца ў Сірыю, мяркуюць польскія службы.

Следчыя высветлілі забойцу польскага жаўнера, прааналізаваўшы запісы з моманту пачатку атак на мяжу. Дзякуючы гэтаму выпала вызначыць, як выглядаў зламыснік.

Некалькі тыдняў польскія спецыяльныя службы дапытвалі мігрантаў, якія трапілі ў Польшчу. Таксама выкарыстоўваліся інфарматары з груп мігрантаў, якія жывуць цяпер у Беларусі. Дзякуючы гэтаму было дакладна высветлена, хто гэты мужчына.

Раней польскія ўлады патрабавалі ад беларускага рэжыму правесці расследаванне і выдаць забойцу, аднак публічнага адказу не было. Журналісты RMF FM робяць выснову, што забойства адбылося са згоды рэжыму Лукашэнкі. У гэтай сітуацыі будуць неабходныя дзеянні спецслужбаў.

Не выключана, што пасля выдавання інфармацыі аб ягонай асобе зламыснік уцячэ з Беларусі ў Сірыю або іншую блізкаўсходнюю краіну. Захапіць яго там польскімі службамі, а пасля перадаць у суд, як гэта ні парадаксальна, можа быць прасцей, упэўненыя польскія журналісты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках