20 лiпеня 2024, Субота, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сузаснавальнік «Яндэкса» абвясціў аб поўным разрыве сувязяў з РФ

7
Сузаснавальнік «Яндэкса» абвясціў аб поўным разрыве сувязяў з РФ
АРКАДЗІЙ ВАЛОЖ

Вайна з Украінай стала "канцом эпохі развіцця".

Сузаснавальнік "Яндэкса" Аркадзій Валож заявіў аб разрыве сувязі з Расеяй. У інтэрвію Der Spiegel ён сказаў, што ўварванне ва Украіну перакрэсліла магчымасці для развіцця краіны.

«Мая пазіцыя ніколі не мянялася. Я заўсёды быў упэўнены, што гэтую вайну нельга было пачынаць. Гэта барбарства, і Украіна плаціць за яго страшную цану. Гэта таксама азначае канец цэлай эпохі ў Расеі. Краіна мела магчымасць пайсці іншым шляхам. Мы ўсе былі часткай гэтай спробы пабудаваць іншую, лепшую і сучасную Расею», — адзначыў Валож.

Паводле ягоных слоў, ствараючы "Яндэкс", ён і ягоны сябар Ілля Сегаловіч думалі паказаць свету новую краіну — "адкрытую і здольную прапанаваць нешта большае, чым проста разнастайную сыравіну".

“Мы адчувалі, што робім нешта гістарычна значнае. Мы хацелі прынесці Расеі карысць, хацелі, каб яна ззяла на міжнародным узроўні. <…> Нашай ідэяй было развіваць тэхналогіі з IT-сэктара. Такі меўся быць наш уклад у лепшую і дэмакратычную Расею», — удакладніў Волож.

Ён выказаў шкадаванне, што пайшоў на кампраміс з дзяржавай у частцы цэнзуры і не закрыў «Яндекс. Новості» у 2017 годзе. «Хоць мы бачылі, як добрыя рэчы знікаюць, мы меркавалі, што ўсё яшчэ ёсць шанец змяніць гэтую дынаміку. <…> Але чым больш паспяхова станавіўся «Яндэкс», тым больш ён трапляў пад пільную ўвагу ўладаў. Мы супраціўляліся, пакуль маглі. Але надышоў момант, калі супраціўленне стала марным. Нават вялікія дасягненні могуць быць выкарыстаныя не паводле прызначэння», — прызнаў Валож.

Ён дадаў, што аперацыйны кантроль над «Яндэксам» быў канчаткова страчаны пасля пачатку ўварвання ва Украіну, і адзінае, што можна было зрабіць, — гэта прадаць бізнэс як мага хутчэй.

Валож таксама расказаў, чаму не асудзіў вайну публічна з самага пачатку. Паводле ягоных слоў, ён не хацеў ставіць пад небяспеку супрацоўнікаў, якія знаходзіліся ў Расеі і мерыліся эміграваць, таму апублікаваў сваю пазіцыю толькі ў жніўні 2023 года. «Калі б я адразу сказаў тое, што сапраўды думаў, мы б цяпер знаходзіліся ў іншай сітуацыі. Напэўна, мы б сёння тут не сядзелі», — адзначыў Волаж.

Пры гэтым бізнэсовец падкрэсліў, што тое, што адбылося з ім за апошнія два гады, «нават блізка не зраўняецца з тымі пакутамі, якія штодзень цярпяць людзі ва Украіне праз вайну», аднак ён быў рады выключэнню з санкцыйнага спісу Еўразвязу.

Валож дадаў, што цяпер надышоў час рухацца далей, і ён ускладае вялікія спадзяванні на сваю новую кампанію Nebius, у якой працуюць "больш за тысячу" IT-спецыялістаў з РФ. “Мы разарвалі сувязі з Расеяй. На гэтым усё. Кожны выказаў свой пункт гледжання. Я не хачу азірацца назад. Я хачу глядзець наперад і ствараць нешта новае», — сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках