20 лiпеня 2024, Субота, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чакаем сапраўднай грыбной хвалі»

«Чакаем сапраўднай грыбной хвалі»

Беларускія грыбнікі падзяліліся фота з ураджаем з лесу.

Пасля чэрвеньскага грыбнога ажыятажу ў Беларусь прыйшла ўстойлівая засуха, якая літаральна папяліла грыбніцы. Пасля моцных дажджоў "ціхія паляўнічыя" сцішыліся ў трапяткім чаканні з'яўлення грыбоў. Аднак доўгія тыдні сабраць чагосьці, акрамя лісічак, ніяк не ўдавалася. Як змянілася сітуацыя за апошні тыдзень?

У галоўнай суполцы грыбнікоў Беларусі ў ВК фотасправаздачы з ураджаямі з лесу публікуюцца штодзень, піша Telegraf.news.

У пачатку ліпеня знайсці ў лесе нешта акрамя лісічак доўга не ўдавалася. Шматгадзінныя паходы часта заканчваліся толькі поўнымі кошыкамі гэтых грыбоў.

Саўякі, абабкі і самыя жаданыя баравікі сустракаліся рэдка і часта маленькага памеру, што сведчыла аб тым, што грыбніцам трэба больш часу для аднаўлення.

Цяпер грыбнікі па-ранейшаму збіраюць шмат лісічак, якімі працягваюць выхваляцца. Некаторыя пачалі знаходзіць нават асобныя экзэмпляры чорных лісічак, актыўны рост якіх звычайна прыпадае на жнівень-верасень.

“Мазырскі раён. Першы выезд пасля анамальнай спякоты і наступнага ўрагану. Акрамя лісічак нічога няма, але лісічак вельмі шмат”, — напісаў адзін з беларусаў у суполцы пра сітуацыю ў лесе пад Мазыром на 20 ліпеня.

Фота ўраджаю Міхаіла Летава пад Барысавам.

“25 літраў у два нажы за дзве гадзіны”, - коратка рэзюмаваў яшчэ адзін грыбнік з-пад Барысава.

Аднак многія “ціхія паляўнічыя”адзначылі разнастайнасці грыбоў, якія цяпер можна знайсці ў лесе.

“Усё больш краснагаловікаў і лісічак. Надвор'е становіцца больш камфортным і лес дастаткова вільготны. Чакаем сапраўднай грыбной хвалі”, - распавяла аб сваіх знаходках грыбаўніца з Менскай вобласці.

Відэа з сабраным ураджаем 19 ліпеня з Telegraf.news падзяліўся і прафесійны грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч.

Паводле ягоных слоў, апошнім часам ён збірае лісічкі ўсё менш і засяродзіўся на пошуку баравікоў. Самыя прыгожыя знаходкі грыбнік, блогер і праграміст практычна штодня публікуе на сваёй старонцы ў Instagram.

Таксама адзначыла з'яўленне баравікоў і саўякоў, але пакуль "у абмежаваных колькасцях" і беларуская пісьменніца Наталля Батракова. Яна таксама актыўна вядзе блог "ГрыбКіно" на YouTube і дзеліцца сваімі знаходкамі ў Instagram.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках