20 лiпеня 2024, Субота, 18:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Гомельтранснафты Дружба» можа застацца менш за 3% ад даваеннага аб'ёму працы

У «Гомельтранснафты Дружба» можа застацца менш за 3% ад даваеннага аб'ёму працы

Са Славакіі і Вугоршчыны паступаюць трывожныя навіны для прадпрыемства.

Чыноўнікі са Славакіі і Вугоршчыны заявілі аб спыненні паставак расейскай нафты праз паўднёвую галінку нафтаправода «Дружба», якая праходзіць праз Гомельскую вобласць.

17 ліпеня адпаведныя заявы былі зроблены ў міністэрстве замежных спраў Вугоршчыны і міністэрстве эканомікі Славакіі. У абодвух выпадках было заяўлена, што абмежаванні звязаныя з узмацненнем украінскіх санкцый у дачыненні да расейскай кампаніі «Лукойл».

Пры гэтым і Славакія, і Вугоршчына заявілі, што працягваюць атрымліваць нафту ад іншых кампаній, нягледзячы на ​​спыненне паставак з боку «Лукойла», адзначае «Флагшток».

18 ліпеня сітуацыю пракаментаваў украінскі аператар нафтаправода «Укртранснафта». Прэс-служба кампаніі ў адказ на запыт Forbes.ua паведаміла аб тым, што цяпер транспартаванне нафты ажыццяўляецца ў планавым рэжыме, паколькі «Лукойл» не зʼяўляецца ўласнікам нафты, якая транспартуецца цяпер. Адпаведныя дакументы падала вугорская энэргетычная кампанія MOL, якая валодае нафтаперапрацоўчымі заводамі ў Вугоршчыне і Славакіі, падключанымі да нафтаправода «Дружба».

Магчымае блакаванне транзіту расейскай нафты па нафтаправодзе «Дружба» адыгрывае ключавое значэнне для будучага беларускага аператара нафтаправода Гомельтранснафта.

Пасля пачатку шырокамаштабнай вайсковай агрэсіі Расеі супраць Украіны абʼём прапампоўвання нафты праз тэрыторыю Беларусі скараціўся амаль у 8 разоў. У 2023 годзе па беларускай частцы нафтаправода пастаўлялася прыкладна 1,2 млн тон казахстанскай нафты ў напрамку Нямеччыны і 5 млн тон у напрамку Вугоршчыны і Славакіі. У 2024 годзе паводле наяўнай інфармацыі абʼём прапампоўвання нафты ў бок Славакіі і Вугоршчыны скараціўся да 1,1 млн. тон, якія краіны дзеляць паміж сабой прыкладна пароўну.

Калі спыненне транзіту ў Вугоршчыну і Славакію адбудзецца, то ў прадпрыемства застанецца для прапампоўвання толькі 1,2 млн тон казахстанскай нафты. Гэта ўсяго 2,6% ад 45,5 млн. тон нафты, прапампаванай праз сістэму ў Еўропу ў 2020 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках