20 лiпеня 2024, Субота, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ў дзіцячай стаматалогіі санітарак замяшчаюць студэнты

5
У Менску ў дзіцячай стаматалогіі санітарак замяшчаюць студэнты
иллюстративное фото

Дэфіцыт медперсаналу ўжо не схаваць.

У Менскім гарадскім дзіцячым клінічным цэнтры стаматалогіі недахоп медсясцёр і санітарак закрылі за кошт так званага «студэнцкага атраду». Яго ўпершыню сфармавалі на стаматалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту, піша агенцтва «Мінск-навіны».

У складзе «атраду» задзейнічаны 7 чалавек. Яны выконваюць функцыі малодшага медычнага персаналу. Ва ўніверсітэце запэўніваюць, што заяўкі ад ахвочых папрацаваць летам сабралі за адзін дзень.

Студэнты, пішуць прапагандысты, задзейнічаны ўсюды, пачынаючы ад працы ў рэгістратуры і заканчваючы хірургічным кабінетам. Яны праводзяць дэзінфекцыю паверхняў, працуюць з медычными адходамі і са сродкамі індывідуальнай аховы. Але нібыта, запэўнівае кіраўніцтва клінікі, не замяняюць лекараў.

Аднак, мяркуючы па банку вакансій у гэтай медычнай установе на 20 ліпеня 2024 года адкрыта 8 вакансій медсясцёр і санітарак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках