20 лiпеня 2024, Субота, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За час кіравання Лукашэнкі курс даляра вырас у 11 531 раз

16
За час кіравання Лукашэнкі курс даляра вырас у 11 531 раз

Гэта найгоршы паказчык у параўнанні з краінамі былога СССР.

За 30 гадоў кіравання Лукашэнкі афіцыйны курс даляра ЗША да беларускага рубля вырас у 11 531 раз. Гэта найгоршы паказчык у параўнанні з краінамі-суседзямі і краінамі на прасторы былога СССР, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз каціровак, якія выстаўляюцца нацыянальнымі банкамі.

Без уліку дэнамінацыяў 1994, 2000 і 2016 гадоў даляр у Беларусі падаражэў з 27 550 да 317 690 000 рублёў.

Параўнанне з суседзямі: без уліку дэнамінацый і грашовых рэформаў ва Украіне афіцыйная каціроўка амерыканскай валюты за тры дзесяцігоддзі вырасла ў 212 разоў, у Расеі – у 43,4 разы, Польшчы – у 1,8 разы, Латвіі – на 18,2%, Эстоніі – на 14,2%. У Літве даляр патаннеў на 20,7%.

Параўнанне з краінамі на тэрыторыі былога СССР (акрамя названых вышэй): у Туркменістане даляр падаражэў у 1750 разоў, Узбекістане – у 1146 разоў, Таджыкістане – у 526 разоў, Казахстане – у 10,6 раза, Азербайджане – у 8,5 раза, Кыргы – у 7,6 разы, Малдове – у 4,4 разы, Грузіі – у 3,1 разы, Арменіі – на 25%.

Адзначаецца, што выкарыстаны «стартавыя» каціроўкі за 20 ліпеня 1994 года і актуальныя на 20 ліпеня 2024 года. Для краін Балтыі браліся курсы даляра да нацыянальных валют і да еўра, на які яны перайшлі ў першай палове 2010-х гадоў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках