21 лiпеня 2024, Нядзеля, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі са строю выйшлі 5 з 18 найноўшых вайсковых самалётаў Іл-76

9
У Расеі са строю выйшлі 5 з 18 найноўшых вайсковых самалётаў Іл-76

Справа аказалася ў адной дэталі.

У Маскоўскай вобласці завялі крымінальную справу супраць кіраўніцтва Балашыхінскага ліцейна-механічнага заводу, які быў пастаўшчыком падшыпнікаў для вайсковых самалётаў Іл-76МД-90А. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ».

Каб не зрываць замову Мінабароны РФ, пастаўшчык закупляў падшыпнікі невядомага паходжання, якія не адпавядалі патрабаванням і былі ўсталяваныя на самалёты ў перыяд з 2017 да 2022 года. Гэтыя падшыпнікі пастаўляліся ў складзе колаў КТ199 і суправаджаліся падробленымі дакументамі, якія сцвярджаюць, што яны прайшлі праверку Мінабароны.

Выкарыстанне няякасных падшыпнікаў прывяло да выхаду са строю і спынення эксплуатацыі пяці самалётаў Іл-76МД-90А.

Паводле падлікаў праекта «Важных гісторый», у канцы 2023 года на балансе Мінабароны знаходзілася ўсяго 18 такіх самалётаў, з якіх большая частка (11) была пастаўленая ў 2022-2023 гадах.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках