20 лiпеня 2024, Субота, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У гутарцы з Зяленскім Трамп сказаў не верыць «фэйкавым навінам», што яго перамога на выбарах можа быць выгадная РФ»

5
«У гутарцы з Зяленскім Трамп сказаў не верыць «фэйкавым навінам», што яго перамога на выбарах можа быць выгадная РФ»

Офіс прэзідэнта Украіны падзяліўся падрабязнасцямі размовы.

У Офісе прэзідэнта Украіны назвалі «добрай размовай» гутарку кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Уладзіміра Зяленскага з кандыдатам у прэзідэнты ЗША Дональдам Трампам 20 ліпеня.

Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону сказаў спікер Зяленскага Сяргей Нікіфараў.

- Уладзімір Зяленскі заклікаў Дональда Трампа не верыць прадстаўнікам тых краін, якія спрабуюць неяк растлумачыць, апраўдаць дзеянні Пуціна, расейскага дыктатара. Ніякіх апраўданняў тут, вядома, няма. Ён звычайны забойца, прэзідэнт так і сказаў у тэлефоннай размове, – падкрэсліў Нікіфараў.

З ягоных слоў, Зяленскі распавёў Трампу аб ракетным удары РФ па Мікалаеве 19 ліпеня, падчас якога зноў загінулі ўкраінцы.

«Абмеркавалі і асудзілі ўдар 8 ліпеня па Кіеве і «Ахматдзету», па дзіцячай бальніцы, – распавёў Нікіфараў. – Трамп сказаў таксама вельмі цікавую рэч: ён сказаў не верыць [...] «фэйкавым навінам», што яго перамога на выбарах можа быць выгадная Расеі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках