20 лiпеня 2024, Субота, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рассакрэцілі звесткі аб сваім ядравым арсенале

ЗША рассакрэцілі звесткі аб сваім ядравым арсенале

У апошні раз звесткі публікаваліся ў 2021-ым.

У верасні 2023 года ядравы арсенал Злучаных Штатаў складаў 3748 боегаловак. Такія звесткі на сваім афіцыйным сайце апублікавала Нацыянальнае агенцтва ядравай бяспекі (NNSA) краіны ў суботу, 20 ліпеня. У апошні раз ведамства абнародавала падобную інфармацыю ў кастрычніку 2021 года, адзначае «Нямецкая хваля».

У дакуменце пад назвай «Празрыстасць запасаў ядравай зброі ЗША» (Transparency in the US Nuclear Weapons Stockpile) гаворыцца, што Злучаныя Штаты працягваюць памяншаць колькасць ядравай зброі. Так, у перыяд з 1994 да 2023 года ЗША дэмантавалі 12088 ядравых боегаловак. Яшчэ амаль 2000 цяпер «зняты з узбраення і чакаюць дэмантажу».

Агулам, сцвярджае ведамства, амерыканскія ядравыя запасы зменшыліся на 88% з 1967 года. Акрамя таго, з 30 верасня 1991 г. больш чым на 90% скарацілася колькасць нестратэгічнай ядравай зброі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках