20 лiпеня 2024, Субота, 20:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцеец памёр за вячэрай, падавіўшыся галубцом

11
Берасцеец памёр за вячэрай, падавіўшыся галубцом

Яму было 60 год.

У міліцыю паступіла паведамленне аб выяўленні ў прыватным доме 60-гадовага гаспадара без прыкмет жыцця. Працаўнікі хуткай дапамогі канстатавалі смерць мужчыны. Для ўстанаўлення прычыны смерці была прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Падчас яе правядзення ў прасвеце дыхальных шляхоў памерлага знойдзены буйны ліст капусты.

Згодна з высновамі эксперта смерць мужчыны наступіла ад механічнай асфіксіі, пры гэтым канцэнтрацыя этылавага спірту ў крыві мужчыны склала 4,4 праміле.

- У экспэртнай практыцы сустракаюцца выпадкі, калі смерць надыходзіць ад закрыцця прасвету дыхальных шляхоў кавалкамі ежы, часцей за ўсё мяса. Як правіла, пераважная большасць памерлых ад механічнай асфіксіі з прычыны траплення іншароднага цела ў дыхальныя шляхі знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення. Пры ўжыванні спіртнога ў вялікіх колькасцях павышаецца рызыка гэтага тыпу асфіксіі, бо парушаецца каардынацыя жавальнага і глытальнага акту, – распавялі экспэрты.

Паводле гэтага факту праводзіцца праверка.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках