20 лiпеня 2024, Субота, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін вельмі спяшаецца

3
Пуцін вельмі спяшаецца

Гаспадар Крамля спрабуе кідаць на вайну ўсе свае рэсурсы.

Экс-дарадца дзяржсакратара ЗША, былы дырэктар у справах Еўропы і Еўразіі ў Радзе нацбяспекі ЗША Мэцью Брайза заявіў, што кіраўнік РФ Пуцін спрабуе дасягнуць як мага больш вынікаў на полі бою да важнай для яго даты – выбараў у Штатах у лістападзе.

- Я не ўпэўнены, што яны для яго прадстаўляюць пэўны дэдлайн, але Пуцін вельмі спадзяецца, што калі Дональд Трамп пераможа, то Украіну прымусяць сесці за стол перамоваў з РФ і прыняць яго ўмовы. З яго пункту гледжання, пасля таго, як прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп, падтрымка Украіны значна зменшыцца. Адпаведна гэта дасць Расеі шанц пазбегнуць паразы. Зрэшты, ёсць і ўнутраныя пэўныя тэрміны, праз якія Пуцін вельмі спяшаецца і спрабуе кідаць на вайну ўсе свае рэсурсы. Ніхто не ведае напэўна, што насамрэч адбываецца ў Расеі, – дадаў ён.

Са слоў дыпламата, зараз Расея вырабляе боепрыпасаў і базавага ўзбраення ў 3-4 разы больш, чым амерыканцы і еўрапейцы разам узятыя. Аднак сітуацыя паступова мяняецца.

- ЗША і ЕЗ дазволілі сваім абаронным прадпрыемствам зменшыць магутнасці. Аднак сітуацыя насамрэч пачынае мяняцца. Цяпер, напрыклад, нямецкія абаронныя прадпрыемствы адзначаюць, што яны павінны больш вырабляць боепрыпасы і зброю, тады як раней гэта было палітычным табу. Паступова амерыканскія і еўрапейскія заводы пачынаюць вырабляць больш узбраення, – падсумаваў Брайза.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках