20 лiпеня 2024, Субота, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Супрацьстаянне з Кітаем бліжэйшае, чым многія думаюць

4
The Telegraph: Супрацьстаянне з Кітаем бліжэйшае, чым многія думаюць

Пакуль Захад адцягваецца, Кітай праводзіць вучэнне з Расеяй і Беларуссю – у тым ліку непасрэдна на мяжы з NATA.

У апошнія тыдні ўся ўвага была нададзена дзеянням Захаду: саміты NATA і Еўрапейскай палітычнай супольнасці далі хаўруснікам значныя магчымасці для ўзмацнення падтрымкі Украіны. Аднак пакуль увага свету была засяроджаная на іншых пытаннях, Кітай усё больш актыўна ангажуецца ў дзейнасць, накіраваную на падрыў Злучаных Штатаў і іх хаўруснікаў.

Прыкметнай і трывожнай падзеяй стала тое, што ў той час, калі 32 трансатлантычныя хаўруснікі сабраліся ў Вашынгтоне (разам з трыма інда-ціхаакіянскімі лідарамі – Новай Зеландыяй, Японіяй і Паўднёвай Карэяй), Кітай пачаў вайсковыя вучэнні з Беларуссю – блізкім хаўруснікам Расеі – непасрэдна з NATA, адзначае Алена Хліўко, выканаўчая дырэктарка Таварыства Генры Джэксана, трансатлантычнага аналітычнага цэнтру замежнай палітыкі і нацыянальнай бяспекі ў газеце The Telegraph (пераклад – zn.ua).

Сумесныя вучэнні Кітая з Беларуссю даюць дакладны сігнал аб тым, што Кітай стаў удзельнікам вайны ў Еўропе і вызначыўся, на чыім ён баку. Адначасова з вучэннямі ў Беларусі ВМС Кітая правялі марскія вучэнні ў Тайванскім праліве, парушыўшы паветраную прастору вострава рэкордную колькасць разоў. А ў пачатку гэтага тыдня Расея далучылася да Кітая ў вайскова-марскіх вучэннях з баявой стральбой у Паўднёва-Кітайскім моры.

Японія таксама выступіла з папярэджаннем аб эскалацыі Кітая ў рэгіёне. Паводле нядаўна апублікаванай «Белай кнізе» абароны Японіі, Кітай плануе падвоіць свой ядравы арсенал да больш за 1000 боегаловак да 2030 года. У ім таксама згадваецца Паўночная Карэя як фактар ​​рызыкі, які расце, бо яна спрабуе павялічыць свой патэнцыял ядравага ўдару і радыус дзеяння ракет, каб мець магчымасць дасягнуць тэрыторыі ЗША.

«У сваёй заключнай заяве на саміце NATO, Альянс папракаў Кітай за яго экспансіўныя паводзіны і дапамогу Расеі. Але заявы павінны падтрымлівацца дзеянняў. Аднаўленне міру можа быць дасягнутае толькі дзякуючы намаганням 32 сябраў Альянсу, аб'яднаных агульным бачаннем», – уважае Хліўко.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках