20 лiпеня 2024, Субота, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-супрацоўнік СБУ: Праблемы з электраэнэргіяй РФ могуць паўплываць на баявыя дзеянні

1
Экс-супрацоўнік СБУ: Праблемы з электраэнэргіяй РФ могуць паўплываць на баявыя дзеянні

На поўдні Расеі шэраг населеных пунктаў застаўся без электраэнэргіі.

У акупаваным Крыме таксама часовыя адключэнні святла. У Расеі паведамілі, што 16 ліпеня адбыўся збой у працы генеравальнага абсталявання на Растоўскай АЭС. Арыентыровачна 2 мільёны расейцаў застаюцца без электрасілкавання.

Пра гэта ў размове з «24 Каналам» паведаміў экс-супрацоўнік СБУ Іван Ступак, падкрэсліўшы, што цяпер расейскія грамадзяне на сабе адчулі тое, што даводзіцца перажываць украінцам праз расейскую агрэсію. Ён адзначыў, што гэтая аварыя выклікала вялікія перабоі з энэргазабеспячэннем у Расеі.

Аварыя на Растоўскай АЭС можа значна падарваць расейскі вайскова-прамысловы комплекс. Ступак агучыў, што без электразабеспячэньня заводы не здолеюць вырабляць вайсковую тэхніку.

- Разлічваю, што перабоі з электраэнэргіяй хоць на час паўплываюць на здольнасць расейскага ВПК вырабляць тэхніку, амуніцыю, боепрыпасы, запчасткі, праводзіць выпрабаванні. Будуць абясточаны прадпрыемствы, якія вырабляюць танкі і дэталі да іх, бронемашыны. Хацеў бы ўбачыць абясточванне прадпрыемстваў, якія вырабляюць алюміній. Вось няма святла, няма прадукцыі, якую б адправілі на экспарт, а значыць не атрымаюць грошы, адпаведна не напоўняць бюджэт, – агучыў Ступак.

Ступак распавёў, што ў сеціве ёсць шмат відэа, дзе бачна як у Расеі гараць і падаюць лініі электраперадач, там уводзяцца графікі адключэнняў святла. Ёсць пэўныя рэгіёны, куды электрычнасць пачнуць пастаўляць толькі праз 3 дні, а ў некаторыя за тыдзень, калі не адбудзецца дадатковых экстранных сітуацый.

- Расейцы адчуюць тое, што адчуваюць украінцы. Нават калі грамадзяне Расеі зараз пачнуць купляць генератары, то ўжо ўкраінцы ўсё выкупілі, застаюцца толькі кітайскія, якія не надзейныя, – падсумаваў Ступак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках