20 лiпеня 2024, Субота, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следам за Краснадарам: у Анапе мясцовыя жыхары перацялі дарогу

19
Следам за Краснадарам: у Анапе мясцовыя жыхары перацялі дарогу

Праз адсутнасць святла.

У Анапе мясцовыя жыхары ў знак пратэсту супраць адключэння электрычнасці выйшлі на скрыжаванне вуліц Шаўчэнкі і Івана Галубца, паведамляе тэлеграм-канал «Важныя гісторыі» са спасылкай на мясцовыя тэлеграм-каналы.

Мітынгоўцы прапускаюць толькі машыны хуткай дапамогі. З іх слоў, у горадзе няма электрычнасці ўжо чатыры дні, але генератары «не дапамагаюць».

На месца прыехалі нарад ДПС і прадстаўнік «Рассетак». Пасля размовы з прысутнымі на месца падвезлі генератары, але мясцовыя адмовіліся сыходзіць. Пасля гэтага побач з месцам перакрыцця пачалі ўсталёўваць новы трансфарматар.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках