20 лiпеня 2024, Субота, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Нанесены магутны ўдар па адным з найважнейшых аэрадромаў РФ

Палкоўнік УСУ: Нанесены магутны ўдар па адным з найважнейшых аэрадромаў РФ

Паспяховая атака ўкраінскіх БПЛА.

Сілы Абароны Украіны нанеслі магутны ўдар па вельмі важным аэрадроме расейцаў. З яго акупанты працуюць на ўсходнім і запарожскім франтах.

Палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, вайсковы экспэрт Раман Світан у штодзённым аглядзе фронту на «24 Канале» распавёў, што Сілы абароны Украіны паспяхова выканалі задачу ўдару па Мілерава.

Світан адзначыў, што па такіх аэрадромах лепш за ўсё біць касетнымі ракетамі ATACMS. Аднак, на жаль, дазволу на гэта дагэтуль няма. Таму даводзіцца біць БпЛА. Гэтыя ўдары таксама эфектыўныя, між іншым у знішчэнні саміх самалётаў, абсталявання і паліўных тэрміналаў, якія пастаўляюць авіяцыйную газу на аэрадром.

- Узгаранне, што ёсць на відэа ў сеціве, гэта ўдар БПЛА. Аднак аптымальны варыянт знішчаць аэрадромы касетнымі боепрыпасамі. На іх немагчыма падзейнічаць сістэмай РЭБ, таму што ён ідзе ўнутранай інэрцыйнай сістэмай навядзення, – адзначыў палкоўнік запасу УСУ.

Са слоў вайсковага экспэрта, выдатна было б мець дазвол біць на 300 кіламетраў, аднак ЗША не рашучыя ў гэтым пытанні. Зрэшты, было б добра знішчаць аб'екты і на адлегласці 165 кіламетраў. Ёсць дастаткова аэрадромаў і ў Растоўскай, і ў Варонежскай, і ў Белгарадскай, і ў Бранскай абласцях.

- Трэба маштабаваць удары і паўторна выконваць іх па расейскіх абʼектах такога ўзроўню. Яны аднаўляюць іх. Напрыклад, расейскія НПЗ ужо амаль адноўленыя, а па другім коле мы чамусьці па іх не бʼем, – падкрэсліў лётчык-інструктар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках