21 лiпеня 2024, Нядзеля, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі накрылі групу прарасейскіх хакераў

5
У Гішпаніі накрылі групу прарасейскіх хакераў

За кібератакі супраць краін NATO.

Тры хакеры былі арыштаваныя ў Гішпаніі праз падазрэнне ва ўчыненні кібератак супраць краін NATO ў тэрарыстычных мэтах. Пра гэта на сваім афіцыйным сайце паведаміла грамадзянская гвардыя МУС Гішпаніі ў суботу, 20 ліпеня, піша «Нямецкая хваля».

У дамах падазроных былі праведзеныя ператрусы. Паведамляецца, што арышты адбыліся на востраве Маёрка, а таксама ў гарадах Уэльва і Севілья на поўдні краіны.

Гішпанскія праваахоўнікі сцвярджаюць, што хакеры ўдзельнічалі ў атаках тыпу «адмова ў абслугоўванні» (DDoS-атаках) на дзяржаўныя ўстановы, крытычную інфраструктуру і службы тых краін, «якія занялі праўкраінскую пазіцыю ў кантэксце вайны».

У паведамленні грамадзянскай гвардыі гаворыцца таксама, што арыштаваныя могуць быць звязаныя з прарасейскай хакерскай групоўкай NoName057 (16), якая з'явілася пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны. У сваім устаноўчым маніфесце група прызнае, што будзе «прапарцыйна рэагаваць на варожыя і адкрыта антырасейскія дзеянні заходніх русафобаў», – сцвярджаюць гішпанскія сілавікі.

ENISA: Колькасць кібератак у ЕЗ рэзка вырасла

У канцы траўня сёлета кіраўнік Еўрапейскага агенцтва кібербяспекі (ENISA) Юхан Лепасаар у інтэрвʼю агенцтву AP заявіў, што колькасць кібератак на інфраструктуру ЕЗ у першым квартале 2024 года аказалася ўдвая вышэйшай, чым у апошнім квартале 2023 года.

Паводле ягонай ацэнкі, за многімі з іх могуць стаяць хакеры, звязаныя з Расеяй. Пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 г. колькасць кампутарных узломаў, учыненых «з геапалітычных матываў», пастаянна расла, указаў Лепасаар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках