21 лiпеня 2024, Нядзеля, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы кідаюць у бой апошнія танкі

2
Расейцы кідаюць у бой апошнія танкі

Экспэрт звярнуў увагу на паказальнае фота.

Расейскае акупацыйнае войска прымае на ўзбраенне танкі Т-90 першай серыі выпуску вырабленыя яшчэ ў 1992 годзе.

Пра гэта паведаміў вайсковы аглядальнік украінскай групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка, звярнуўшы ўвагу на фота транспартавання гэтай баявой машыны.

«Гэта сведчыць аб тым, што з захоўвання пачалі здымаць тэхніку, якую праз даўнасць захоўвання цяжэй за ўсё аднаўляць. А яшчэ мадэрнізаваць да мадыфікацыі Т-90М «Прарыў», – адзначыў ён.

Са слоў экспэрта, пасля таго, як у РФ скончацца ў цэнтрах захоўвання і гэтыя танкі, дзяржава-агрэсар будзе здольная вырабляць толькі 5-6 танкаў у месяц.

«Выдатная» перспектыва для вайны ў доўгую», – іранічна заўважыў Аляксандр Каваленка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках