«Я гляджу, ён сядзіць на лавачцы і надзявае чырвоныя пальчаткі»
16- 21.07.2024, 9:42
- 28,788
Сведка раскрыла дэталі забойства Фарыён у Львове.
Сведка забойства мовазнаўцы, экс-нардэпа Украіны Ірыны Фарыён заявіла аб тым, што ў дзень стральбы яна сядзела на лавачцы каля дома былога нардэпа і наважылася прайсціся, бо ў яе зацяклі ногі.
«Я гляджу, ён сядзіць на лавачцы. Сядзіць, выцягвае з сумачкі пальчаткі, надзявае чырвоныя пальчаткі», - распавяла яна ТСН.
З яе слоў, яна павярнулася і прадоўжыла ісці, пры гэтым неўзабаве яна заўважыла на вуліцы і Фарыён.
«А тая дама выйшла і ўжо тут чакала з чамаданам. І я чую стрэл. Я азірнулася, а ён пабег туды, а яна тут ужо ляжыць», - распавяла жанчына.
З яе слоў, маладзёна суседзі бачылі неаднаразова - ён прыходзіў цягам двух тыдняў.
«Сядзеў на лавачцы ў тым капелюшы, у тым чырвоным. Я казала, што ён падазроны, я ўвесь час казала», - узгадвала суседка Фарыён.
Яна кажа, што шмат суседзяў заўважалі хлопца, але не ўяўлялі, што могуць быць такія наступствы.
Паджылая жанчына таксама дадала, што мясцовыя жыхары размаўлялі з падазроным незнаёмцам. Яго пыталі, чаму ён сядзіць на адным месцы, нічога не п'е і не есць. Маладзён адказваў, што «ўжо паабедаў».