27 лiпеня 2024, Субота, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея надумала стварыць кашмар для Лукашэнкі?

29
Расея надумала стварыць кашмар для Лукашэнкі?

Адбываюцца вельмі дзіўныя справы.

У паветранай прасторы Беларусі апошнім часам пачасціліся з візітамі расейскія дроны-камікадзэ іранскай вытворчасці Shahed-136. І, на першы погляд, у гэтым няма нічога дзіўнага, - піша Каваленка. - Няма нічога дзіўнага, бо з 2022 года, пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Расея вельмі актыўна выкарыстоўвала паветраную прастору Беларусі для ўдараў па ўкраінскай тэрыторыі.

Але, прыкладна з другой паловы 2022 года інтэнсіўнасць ПП Беларусі стала зніжацца і агулам у 2023-м і 2024-м зведзеная да абсалютнага мінімуму.

З іншага боку, выкарыстанне паветранай прасторы Беларусі Расеяй для планавання і ажыццяўлення налётаў на тэрыторыю Украіны бачыцца цалкам рацыянальным, бо, па-першае, дазваляе па шэрагу кірункаў скараціць шлях, па-другое, пераадольваць шлях над РБ у бяспецы, мінімізуючы рызыкі знішчэння варожай украінскай СПА. Чаму раней ПП РБ не выкарыстоўвалася з гэтай мэтай - пытанне.

Але ўсё ж, казаць адназначна, што Расея вярнулася да практыкі выкарыстання ПП РБ, не даводзіцца і вось чаму.

Першы Shahed-136 зайшоў у ПП РБ 11 ліпеня ў раёне Лоева, які мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю. І, вельмі падобна было, што дрон-камікадзэ такім чынам спрабаваў зрэзаць шлях праз ПП РБ. Але тады быў узняты Мі-24 на перахоп небяспечнага аб'екта, а таксама знішчальнік Су-30СМ.

13 ліпеня інцыдэнт паўтарыўся. Shahed-136 зайшоў у ПП РБ у раёне ўсё таго ж Лоева, Гомельскай вобласці і ўзяў курс…на Віцебск! Той ноччу таксама па трывозе падымаліся ў паветра беларускія Мі-24 і Су-30.

16 ліпеня Shahed-136 заляцеў у ПП РБ ля сяла Белай Сарокі, а затым пакінуў ПП РБ у раёне Камарына. Але, праз 4 гадзіны адзін з Shahed-136 заляцеў у Беларусь ля Нароўлі і ўзяў курс на Віцебск. У паветра па трывозе былі паднятыя Мі-24 і Су-30 ВПС РБ. Пад Любанню дрон-камікадзэ ўпаў з наступнай дэтанацыяй.

Уласна, вельмі дзіўныя справы.

З аднаго боку, у двух выпадках, відавочна, што Shahed-136 выкарыстоўвалі паветраную прастору РБ для скарачэння далёкасці палёту ў бяспечнай прасторы. Але ў двух іншых выпадках дроны-камікадзэ выразна бралі курс зусім не ў бок Украіны!

Пры гэтым, ва ўсіх выпадках па трывозе паднімалася ў паветра беларуская авіяцыя, нібыта іх ніхто не папярэджваў з расейскага боку, што будуць залятаць Shahed-136.

Курс жа двух дронаў-камікадзэ на Віцебск можна было б растлумачыць нейкай тэхнічнай ці праграмнай няспраўнасцю Shahed-136, але два разы запар і ў настолькі кароткі тэрмін? Гэта ці непапраўны баг унутранага ПЗ ці…

Або, асмелюся выказаць здагадку, з улікам рэакцыі ВПС РБ, што Shahed-136 у беларускім небе не зусім чаканыя госці, а таму, па іх працавала не толькі авіяцыя, але і іншыя комплексы, напрыклад РЭБ. Цалкам магчыма, што неспрактыкаваныя аператары беларускіх РЭБ збівалі з курса Shahed-136 і праграмны збой перанакіроўваў у паўночным кірунку - на Віцебск.

Уласна, версій таго, што адбываецца, можа быць некалькі, але відавочна адно - першапачатковыя заходы Shahed-136 у паветраную прастору Беларусі былі запланаваныя, а вось далейшыя іх дзеянні там, відавочна выбіваліся з запланаваных.

Ну, напраўду, не захацела ж Расея пакашмарыць Лукашэнку дронамі-камікадзэ, адпраўляючы іх на Віцебск? Ці ўсё ж взахацела...

Аляксандр Каваленка, «Телеграм»

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках