Беларускі добраахвотнік Дзмітрый Рубашэўскі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Хрэст Героя»
6- 21.07.2024, 13:54
- 7,716
Раней беларус атрымаў узнагароды ад Зяленскага і Залужнага.
Беларускі добраахвотнік Дзмітрый Рубашэўскі пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Хрэст Героя», пра гэта піша тэлеграм-канал дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь».
Ордэн урачыста ўручылі сям'і добраахвотніка - жонцы і дачцэ. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Гарнізонным храме Львова.
Зміцер Рубашэўскі загінуў 12 красавіка 2022 года падчас баёў у Луганскай вобласці. Ён быў у складзе ротнай тактычнай групы, якая здзяйсняла вылазкі ў тыл расейскага войска.
Зміцер нарадзіўся ў Берасці, стаў добраахвотнікам у 2015 годзе. Атрымаў грамадскую ўзнагароду «Народны герой Украіны» за абарону шахты «Бутоўка» ў Данецкай вобласці, пасмяротна атрымаў ад Уладзіміра Зяленскага ордэн «За мужнасць». Гетман УСУ Валерый Залужны пасмяротна ўзнагародзіў яго «Хрестам Хоробрих».