1 верасня 2024, Нядзеля, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бураціі абрынуўся мост на ключавой трасе: тысячы расейцаў адрэзаныя ад цывілізацыі

27
У Бураціі абрынуўся мост на ключавой трасе: тысячы расейцаў адрэзаныя ад цывілізацыі

Аб'ездаў і іншых мастоў у рэгіёне няма.

Пакуль Расея марнуе мільярды даляраў на вайну з Украінай, унутры краіны працягваецца хуткая дэградацыя інфраструктуры. Сёння ў Бураціі абрынуўся мост праз раку Вялікі Зангінсан, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Са слоў журналістаў, гэтае здарэнне ўяўляе праблему федэральнага значэння, бо мост знаходзіцца на буйной трасе, якая вядзе ў суседнюю Манголію, піша dialog.ua.

Гэты мост таксама злучае некалькі суседніх населеных пунктаў, таму дарога мае ключавое значэнне для рэгіёну. Фактычна, гэта адзіная дарога, па якой можна патрапіць у Іркуцкую вобласць і ўвогуле на «вялікую зямлю» для тысяч людзей. Аб'ездаў і іншых мастоў у рэгіёне няма, а моцная плынь ракі робіць яе пераадоленне немагчымым, бо яно літаральна зносіць усё на сваім шляху.

Мясцовыя жыхары патрабуюць ад расейскіх уладаў экстранна адрэагаваць на сітуацыю, якая склалася. Карыстальнікі сацыяльных сетак адзначаюць, што бураты складаюць значную долю расейскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у канфлікце з Украінай. Ураджэнцы рэгіёну бесперапынна фігуруюць у справаздачах аб загінулых і ў некралогах.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках