27 лiпеня 2024, Субота, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пара з Гомеля хацела набыць аўто за мяжой праз «дастаўшчыка»: Чым усё скончылася

8
Пара з Гомеля хацела набыць аўто за мяжой праз «дастаўшчыка»: Чым усё скончылася

Грошы за аўто перавялі, а вось прадавец сваю працу рабіць не збіраўся.

Пара з Гомеля хацела набыць машыну з-за мяжы праз «дастаўшчыка» ў інтэрнэце. Грошы за аўто перавялі, а вось прадавец сваю працу рабіць не збіраўся і аказаўся ашуканцам. Пра гэта паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле звестак міліцыі, 59-гадовы мужчына і ягоная 54-гадовая жонка натрапілі на старонку крамы ў Instagram, якая нібыта спецыялізуецца на дастаўцы аўтамабіляў з-за мяжы. Уладальнік старонкі адразу ж прапанаваў перайсці ў Telegram. Калі пара выбрала машыну, яны абмеркавалі нюансы, адкрылі рахунак у банку і перавялі «дастаўшчыку» амаль 90 тысячаў рублёў у эквіваленце.

Той прапанаваў іншыя машыны нібыта з вялікай скідкай. Зацікавіўшыся «выгадай», гамяльчане пагадзіліся і «набылі» яшчэ дзве машыны, за іх адправілі на рахунак 150 тысячаў. А потым «дастаўшчык» перастаў выходзіць на сувязь, расказалі ў Гомельскім УУС.

У выніку сям'я страціла амаль 240 тысячаў рублёў і пайшла ў міліцыю. Там пачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках