27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстраліец Піястры ўпершыню ў кар'еры перамог этап «Формулы-1»

Аўстраліец Піястры ўпершыню ў кар'еры перамог этап «Формулы-1»

Другім на Гран-пры Вугоршчыны фінішаваў брытанец Ланда Норыс.

Аўстраліец Оскар Піястры з каманды McLaren стаў пераможцам Гран-пры Вугоршчыны, 13-га ў сезоне этапу «Формулы-1».

23-гадовы пілот упершыню ў кар'еры перамог этап чэмпіянату «Формулы-1». Раней ён нават не трапляў на подыюм.

Другім фінішаваў ягоны партнёр у камандзе, брытанец Ланда Норыс. Трэцім стаў яго суайчыннік, сяміразовы чэмпіён «Формулы-1» Льюіс Хэмілтан з Marcedes (гэта ягоны 200-ы подыюм).

Дзейны чэмпіён галандзец Макс Ферстапен (Red Bull) заняў пятае месца.

Ферстапен лідар у агульным заліку пілотаў з 265 баламі, на другім месцы Норыс (189), на трэцім – манегаск Шарль Леклер з Ferrari (162).

У Кубку канструктараў першае месца займае Red Bull (389), у McLaren другое месца (338), у Ferrari – трэцяе (322).

Наступная гонка пройдзе 28 ліпеня ў межах Гран-пры Бельгіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках