27 лiпеня 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лепш браць адзін доўгі адпачынак ці некалькі кароткіх?

10
Лепш браць адзін доўгі адпачынак ці некалькі кароткіх?

Што гавораць навукоўцы.

Праца ў многіх людзей займае большую частку дня, а часу на адпачынак застаецца мала. У Бельгіі надумалі прааналізаваць, як мясцовае працоўнае насельніцтва размяркоўвае для сябе час адпачынку: хто бярэ некалькі тыдняў без перапынку або сыходзіць некалькі разоў цягам года. Вось што даведаліся пра якасць адпачынку, піша The Brussel Times.

Многія бельгійцы бранююць адпачынак летам. Аналіз ягонай даўжыні праводзіла бельгійскае кадравае агенцтва Tempo-Team разам з прафесаркай Ані Ван дэн Брок. Сёлета амаль тры чвэрці працаўнікоў пойдуць адпачываць як мінімум на два тыдні, а амаль чацвёра з дзесяці бяруць тры тыдні адпачынку без перапынку.

Але амаль кожны дзясяты бельгіец увогуле не будзе браць вялікі летні адпачынак, а размяркуе яго на розныя месяцы. Як паказала даследаванне, супрацоўнікі, якія бяруць некалькі кароткіх адпачынкаў замест аднаго доўгага, здаюцца больш адпачылымі.

– Яны сыходзяць больш спакойна, чым іхнія калегі, якія бяруць адзін доўгі адпачынак улетку. Шмат у чым гэта тлумачыцца тым, што другім часта даводзіцца пакідаць працу на доўгі час і спяшацца, каб выканаць усе задачы. Гэта выклікае стрэс у траціны рэспандэнтаў даследчага апытання, – адзначыў прафесар.

Блізу 21% людзей таксама не можа спакойна адпачываць праз усведамленне, што праца толькі назапашваецца, калі яны ў ад'ездзе. Плюс у тых супрацоўнікаў, якія бяруць некалькі кароткіх перапынкаў, назапашваецца менш заданняў і даручэнняў, а пасля вяртання да сваіх абавязкаў іх будзе чакаць меншы аб'ём працы.

Адпачынак дазваляе чалавеку перазагрузіць свой розум, набрацца энэргіі і палепшыць якасць жыцця. Падарожжы, нават нядоўгія, спрыяюць зніжэнню стрэсу і паляпшэнню самаадчування. Даследнікі адзначаюць, што нямногія могуць дазволіць сабе доўгі адпачынак некалькі разоў на год, але ў адпачынку адключэнне ад паўсядзённых абавязкаў мае галоўнае значэнне.

Падчас адпачынку лепш забыцца пра працоўныя справы і даць сабе магчымасць аднавіцца. Нястача адпачынку можа прывесці да працагалізму, выгарання і нават дэпрэсіўных станаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках