Трамп адрэагаваў на выхад Байдэна з прэзідэнцкай гонкі
45- 21.07.2024, 21:37
- 16,474

Ён назваў яго «найгоршым прэзідэнтам у гісторыі».
Джо Байдэн, які абвясціў пра зняцце сваёй кандыдатуры з прэзідэнцкіх выбараў, увойдзе ў гісторыю ЗША як «найгоршы прэзідэнт» за ўвесь час, заявіў Дональд Трамп CNN.
Байдэн заявіў, што падтрымае вылучэнне ад дэмакратаў сваёй віцэ-прэзідэнткі Камалы Харыс.
Трамп заявіў, што яе будзе лягчэй перамагчы, чым Байдэна.