Расеец арганізаваў у Гомелі наркалабараторыю
9- 22.07.2024, 11:31
- 4,632
Тамака ён вырабляў мефедрон.
Супрацоўнікі наркакантролю Гомельскай вобласці выявілі і ліквідавалі лабараторыю вытворчасці асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва мефедрону, паведаміла 22 ліпеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Устаноўлена, што лабараторыю ў арандаваным доме ў Гомелі арганізаваў 35-гадовы грамадзянін Расеі. Канфіскаванае абсталяванне, прэкурсоры і 300 грамаў псіхатропу.
Паводле інфармацыі МУС, для распаўсюджвання рэчыва мужчына залучыў дваіх грамадзян Беларусі: адзін быў кур'ерам, другі - закладчыкам.
«Усе ўдзельнікі злачыннай групы затрыманыя, распачатыя дзве крымінальныя справы за незаконнае абарачэнне наркотыкаў, псіхатропаў, іх прэкурсораў і аналагаў. За гэта прадугледжанае пазбаўленне волі да 20 гадоў», - адзначыла ведамства.