Экс-кіраўнік АГП Мікалай Казлоў выйшаў на волю
4- 22.07.2024, 13:04
- 9,194
Палітыка павінны былі вызваліць у 2024-м годзе.
Пра вызваленне палітычнага вязня, вядомага палітыка, былога старшыню партыі АГП Мікалая Казлова паведамілі адразу некалькі крыніц, піша сайт «Радыё Свабода».
Палітыка прысудзілі ў лістападзе 2022 года да двух з паловай гадоў калоніі. На волю ён мусіў выйсці 22 кастрычніка 2024 года. Праваабаронцы прызналі гэты прысуд палітычна матываваным.
Мікалай Казлоў - беларускі палітык, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі. 6 жніўня 2021 года яго прысудзілі да 3 месяцаў арышту за выдаванне звестак следства ў справетак званай “каардынацыйнай рады”.
27 ліпеня 2022 года яго зноў затрымалі разам з іншымі сябрамі АГП. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў “Маршы новай Беларусі” ў Менску ў 2020 годзе (арт. 342 КК).
3 лістапада Мікалаю Казлову прысудзілі 2,5 гады калоніі.
Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Аб'яднаную грамадзянскую партыю.