21 студзеня 2025, aўторак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Данеччыне УСУ знішчылі калону расейскай тэхнікі

На Данеччыне УСУ знішчылі калону расейскай тэхнікі

Акупанты планавалі масаваны прарыў, але атрымалі адпор.

Ваяры 214-га асобнага спецыяльнага батальёна Узброеных сіл Украіны OPFOR сарвалі планы расейскіх акупантаў зладзіць масаваны прарыў на Данеччыне. Абаронцы Украіны пры падтрымцы артылерыстаў 31-й асобнай механізаванай брыгады абясшкодзілі варожых штурмавікоў.

«Выбуховае» відэа было апублікаванае 21 ліпеня ў афіцыйным Telegram-канале батальёна OPFOR, піша obozrevatel.com. Са слоў вайскоўцаў, вораг распачаў чарговую спробу масаванага прарыву на адным з самых гарачых кірункаў Данеччыны.

«214-ы асобны спецыяльны батальён OPFOR пры падтрымцы САДн (самаходны артылерыйскі дывізіён. – Рэд.) 31-ы АМБр адправіў гэты хломазд у пекла! Працуем далей», - заявілі ў падраздзяленні.

На апублікаваных кадрах бачна, як расейскія вайскоўцы высунуліся штурмаваць украінскія пазіцыі на некалькіх танках.

Аднак даволі хутка іх дагнала карма.

Варожая тэхніка была абясшкоджана разам з асабовым складам захопнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках