Расейскі прафесар: Пуцін бескарысны
5- 22.07.2024, 14:24
- 10,752
Вядомы медык абвінаваціў кіраўніка Крамля ў «імпатэнцыі расейцаў».
З-за развязанай супраць Украіны вайны грамадзяне РФ сутыкнуліся з «эпідэміяй эрэктыльнай дысфункцыі», што, несумненна, яшчэ больш адаб'ецца на дэмаграфічным крызісе ў краіне.
Як паведамляе брытанскае выданне Daily Mail, пра гэта на круглым стале ва ўрадзе Масквы заявіў галоўны навуковы супрацоўнік НДІ грамадскага здароўя і кіравання аховай здароўя пры медыцынскай акадэміі імя Сечанава прафесар Ігар Гундараў.
Паводле ягоных слоў, бадзёрыя справаздачы крамлёўскага рэжыму аб тым, што дзякуючы яму абортаў у краіне стала менш, усяго толькі маніпуляцыя. На самой жа справе шматлікія расейцы зараз проста нават не спрабуюць заводзіць дзяцей з-за сталага страху і выкліканай гэтым імпатэнцыі.
«Дзяцей не пальцам робяць. Усе тыя, хто заводзяць дзяцей, заканчваюць (гібеллю) у стэпах каля Херсона, сярод высокіх траў», - адзначыў Гундараў.
«Нічога падобнага, яны сапраўды жадаюць нараджаць. У нас эпідэмія псіхагеннага бясплоддзя, эрэктыльнай дысфункцыі. Чаму эпідэмія бясплоддзя? Людзі жывуць як у заапарку, у безнадзейнай нудзе, страху… Вось кошт, які мы гатовыя заплаціць за поспех у вайне…», - растлумачыў прафесар, адзначыўшы, што ўварванне ва Украіну мела «відавочныя дэмаграфічныя наступствы».
У сувязі з гэтым ён заклікаў стварыць афіцыйны орган, які будзе развязваць праблему дэмаграфічнага крызісу ў РФ «па-даросламу», і не запрашаць Пуціна, паколькі «ён усё адно бескарысны».