31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пазыкі на продаж выставілі вядомы парк забаў у Менску

6
За пазыкі на продаж выставілі вядомы парк забаў у Менску

Кошт - амаль два мільёны даляраў.

У лік выплаты пазык кампаніі-ўласніка на аўкцыён выставілі парк забаў “Дыназаўрыя” ў ТРЦ “Цівалі” на вуліцы Прытыцкага. Пачатковы кошт – 5,7 млн рублёў. Гэта вынікае з інфармацыі на сайце “БелЮрЗабеспячэнне”, піша realt.by.

Парк “Дыназаўрыя” адкрыўся на 3-4 паверхах у ТРЦ “Цівалі” ў канцы 2015 года. Там ёсць розныя забаўкі, у тым ліку макеты дыназаўраў. Плошча - 2,4 тысячы квадратных метраў.

“Дыназаўрыя” працуе і сёння. Але яе выставілі на таргі ў лік выплаты пазык ЗАТ "Усходне-Еўрапейская кампанія". Гэтай кампаніі належыць як памяшканне, так і сам забаўляльны парк. Дарэчы, Усходне-Еўрапейская кампанія існуе з 1990 года і з'яўляецца буйным гульцом у індустрыі забаў.

Пачатковы кошт за парк - 5 724 509 рублёў. Гэта амаль 1,8 млн даляраў актуальным курсам. Таргі прызначаныя на 6 жніўня.

З абцяжаранняў ёсць іпатэка, але яе, мяркуючы з усяго, выплацяць за кошт здабытых ад куплі грошай.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках