«Усе ў шоку»: у ліпені ў Беларусі выпаў «снег»
25- 22.07.2024, 15:51
- 35,380
Незвычайная прыродная з'ява збянтэжыла карыстальнікаў сацсетак.
Надвор'е чарговым разам здзівіла беларусаў. Пасля рэкорднай спякоты і моцных ураганаў 22 ліпеня ў Беларусі нечакана выпаў «снег».
“Трохі прайшло дажджу, граду, незразумелае штосьці. Вось такая вось траса. Проста ўсё ў шоку, як такое можа быць. Сантыметраў пяць, можа, больш, выпала», - расказаў аўтар аднаго з ролікаў, які апублікаваў тэлеграм-канал Nadvorie і мясцовыя суполкі ў сацсетках.
У Telegram-канале "Мерзкі Кокобай" таксама з'явіўся падобны ролік. Яго знялі ў гэты дзень у Гомельскай вобласці. "Чытач піша, што бачыў снег гадзіну таму", — напісалі ў гэтым канале.