Прэм'ер-міністрам Літвы зноў стала Інгрыда Шыманітэ
- 22.07.2024, 17:06
- 1,604
Прэзідэнт краіны даручыў ёй сфармаваць Кабінет міністраў.
У панядзелак прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падпісаў указ аб прызначэнні Інгрыды Шыманітэ кіраўніцай урада і даручыў ёй сфармаваць Кабінет міністраў.
Гэта пацвердзіў дарадца Наўседы Томас Бержынскас, піша DELFI.
Пасля перамогі Наўседы на прэзідэнцкіх выбарах урад Літвы на чале з Шыманітэ падаў у адстаўку, але застаўся часова выконваць абавязкі да прызначэння новага складу. А 16 ліпеня Сейм Літвы выказаў давер Шыманітэ.
Згодна з законам Літвы, прэзідэнт даручыў прэм'ер-міністру не пазней як у 15-дзённы тэрмін сфармаваць урад і прадставіць яго склад на зацвярджэнне.