31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейскі прэзідэнцкі борт здзейсніў таямнічы палёт у ЗША

22
СМІ: Расейскі прэзідэнцкі борт здзейсніў таямнічы палёт у ЗША

Зваротны палёт ён здзейсніў са Штатаў у РФ праз два дні.

Расейскі ўрадавы самалёт Іл-96-300ПУ з бартавым нумарам RA-96019 чарговым разам здзейсніў палёт у Нью-Ёрк. Зваротны палёт ён здзейсніў са Штатаў у Расею праз два дні, піша «Телеграф».

Паводле інфармацыі сайта FlightRadar24, 15 ліпеня аб 11:08 самалёт вылецеў з аэрапорта «Унукава» ў Маскве і прызямліўся ў Нью-Ёрку а 16:00. Затым самалёт здзяйсняў наступны вылет у Вашынгтон і назад.

Важна адзначыць, што на гэтым самалёце звычайна лятаюць высокапастаўленыя расейскія чыноўнікі. Таксама на ім лётае і сам дыктатар Уладзімір Пуцін.

Афіцыйных паведамленняў аб візітах з Расеі ў ЗША ці са Штатаў у РФ не было.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках