Беларускія футбольныя клубы даведаліся пра сваіх патэнцыйных спаборнікаў у еўракубках
- 22.07.2024, 20:29
- 4,474
У штаб-кватэры УЕФА адбылося лёсаванне трэцяга адборачнага раўнду.
У Швэйцарыі ў штаб-кватэры УЕФА 22 ліпеня адбылося лёсаванне трэцяга адборачнага раўнду Лігі чэмпіёнаў, Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый. Беларускія клубы цяпер ведаюць сваіх патэнцыйных спаборнікаў у еўракубках.
У Лізе чэмпіёнаў футбалісты менскага «Дынама» ў выпадку поспеху ў супрацьстаянні з «Лудагорцам» з Балгарыі (першы матч 24 ліпеня, другі – 31 ліпеня) згуляюць з пераможцам пары «Лінкольн» (Гібралтар) – «Карабах» (Азербайджан).
Калі гарадзенскі «Нёман» у другім коле кваліфікацыі Лігі канферэнцый 25 ліпеня і 1 жніўня пераможа каманду ЧФР з Румыніі, то ягоным наступным спаборнікам стане «Брага» (Партугалія), які саступіў у пары Лігі Еўропы (Мартабі) (Ізраіль).