31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча заклікала дазволіць УСУ біць па аэрадромах РФ

8
Польшча заклікала дазволіць УСУ біць па аэрадромах РФ

Такім чынам Украіна зможа абараніць дзіцячыя лякарні.

Украінскім ваярам неабходна дазволіць выкарыстоўваць заходнюю зброю для ўдараў па аэрадромах Расеі. Такім чынам Украіна зможа абараніць дзіцячыя лякарні.

Пра гэта паводле вынікаў пасяджэння Рады ЕЗ заявіў міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, паведамляе МЗС Польшчы ў Twitter.

Ён нагадаў, што міністры замежных справаў Еўразвязу ўпершыню сабраліся пасля расейскага варварскага ракетнага ўдару па дзіцячай лякарні «Ахматдзіт» у Кіеве.

Як адзначыў Сікорскі, у сувязі з гэтым ён заклікаў сваіх калегаў зняць абмежаванні для Украіны на выкарыстанне дальнабойных ракетаў, каб прадухіліць такія атакі расейцаў у будучыні. Гэта можна зрабіць пры дапамозе ўдараў па расейскіх стратэгічных бамбавіках і аэрадромах.

«Я мяркую, што гэта, безумоўна, будзе з'яўляцца самаабаронай, якая дазволеная міжнародным правам. Абарона дзіцячых анкалагічных лякарняў – гэта не эскалацыя», – падкрэсліў кіраўнік польскага МЗС.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках