«З трохсот я застаўся адзін»
7- 23.07.2024, 7:42
- 21,528
Расейскі вайсковец паказаў, што засталося ад акупацыйных войскаў у Ваўчанску.
У сеціве з'явілася відэа, знятае нібыта расейскім вайскоўцам, які знаходзіцца ў разбураным Ваўчанску. Калі менавіта яно было запісана - невядома, піша ASTRA.
«Тут столькі мух, гэта проста жах. Мухі трупныя лезуць у твар, яны так надакучылі. Трупны смурод таксама надакучыў ужо. Тут вакол трупы. 29-га я страціў апошняга нашага байца, Ромку. З трохсот нас заставалася двое. 29-га ён загінуў, так што з трохсот я застаўся адзін. Прыйшло папаўненне ў колькасці 30 чалавек. І нас засталося ўжо 10. Так што ўсё добра ў мяне. Пакуль жывы», - кажа ён на відэа.