27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус расказаў, як бяднее з кожным падвышэннем пенсіі

19
Беларус расказаў, як бяднее з кожным падвышэннем пенсіі

Арыфметыка па-лукашэнкаўску.

Беларускі пенсіянер падзяліўся з сайтам Charter97.org размовай з суседам, які глядзіць лукашэнкаўскую прапаганду:

- Днямі зайшоў да мяне сусед ды папрасіў драбіны. Я і пытаюся: “Што, ураджай збіраць будзеш?” “Не, - кажа, - спадарожнікавую антэну.”

Бо за наладку антэны трэба плаціць 150 рублёў. А ён такіх грошай не мае.

Ды не гледзячы на тое, што прыйшоў да мяне з просьбай, успадае на мяне, злосна пытаючыся пра тое, за што я не люблю Лукашэнку. Маўляў, ён жа мне пенсію плаціць!

Бачу я, што сусед мой сапраўды ўжо не праз спадарожнікавую антэну тэлевізар глядзіць, а стаў ахвярай БТ. Ды адказваю яму, што мне не Лукашэнка пенсію плаціць, а зарабіў я яе цяжкай працай ды крывавым мазалём.

У адказ чую: “Дык ён жа табе ўвесь час пенсію падвышае!” Пасмяяўся ды адказваю, што тое падвышэнне — гэта смех дый годзе. На рубель падвысяць пенсію, а цэны — на два, то я з кожным падвышэннем толькі бяднею.

Дый пытаюся: “Мікола, дык а ты за што яго любіш, калі здаровы, малады не можаш 150 рублёў на антэну зарабіць?”

Падскочыў мой сусед, схапіў драбіны ды подбегам да сваёй хаціны.

Я яму толькі наўздагон сказаў, што са сваёй любоўю да дыктатара ён да пенсіі можа і не дажыць. Бо я паспеў яшчэ ў 60 гадоў выйсці. А яму да 63 давядзецца жыліцца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках