У беларускіх спартоўцаў-весляроў сур'ёзныя праблемы на Алімпіядзе
11- 23.07.2024, 9:58
- 6,678
Да Парыжа спартоўцы даехалі без лодак.
Алімпійскія гульні ў Парыжы стартуюць ужо ў найбліжэйшую пятніцу, 26 ліпеня. Першыя беларускія спартоўцы ўжо дабраліся да алімпійскай вёскі - весляры-акадэмісты Яўген Залаты і Таццяна Клімовіч ужо ў суботу пачнуць кваліфікацыйныя заезды.
Спартоўцы вылецелі ў Парыж 21 ліпеня разам з трэнерам каманды ў акадэмічным веславанні Віталём Белым і асабістым трэнерам Клімавіч Яраславай Паўловіч. Але лодкі весляроў не даехалі ў Парыж, паведамляе «Зеркало» са спасылкай на спартовы тэлеканал «Беларусь 5».
«Мы паспрабавалі правезці лодкі ў Парыж, але ў Еўрапейскім звязе стаіць забарона на ўвоз лодак, таму нас развярнулі. Цяпер прапрацоўваецца пытанне, каб арандаваць інвентар. Натуральна, гэта з'яўляецца праблемай, калі ты рыхтуешся на сваёй лодцы, а давядзецца сесці на новую лодку. Гэта не горшыя ўмовы, таму што лодкі будуць новыя, але ўсім спартоўцам давядзецца максімальна хутка адаптавацца пад новы інвентар», - распавяла старшы трэнер каманды Беларусі ў акадэмічным веславанні Юлія Бічык.
Яна адзначыла, што ў спартоўцаў будзе паўнацэнны трэніровачны тыдзень, яны адаптуюцца да тэмпературнага рэжыму і інвентару, і спадзяецца, што ўсё пройдзе выдатна.
Гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня да 11 жніўня.