27 лiпеня 2024, Субота, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі энэргаблок БелАЭС спыніць працу

8
Другі энэргаблок БелАЭС спыніць працу

Патрабуецца пацвярджэнне надзейнасці абсталявання.

26 ліпеня пачнецца планава-папераджальны рамонт другога энэргаблока БелАЭС. Гэта будзе першае мерапрыемства такога кшталту пасля пуску блока, паведамляе Мінэнерга.

Паведамляецца, што кожны год планавыя рамонтныя работы праходзяць на кожным энергаблоку АЭС для пацвярджэння надзейнасці абсталявання і тэхналагічных сістэм.

«Для гэтага спецыялісты правядуць іх дэталёвую дыягностыку, у тым ліку выканаюць пашыраны кантроль металу і зварных злучэнняў абсталявання рэактарнага і турбіннага аддзяленняў. Гэтыя мерапрыемствы будуць ажыццяўляцца ў рамках зацверджаных графікаў», - гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга.

Нагадаем, агенцтва Bloomberg са спасылкай на ўнутраныя дакументы «Расатама» паведаміла, што ў лютым 2022 года на БелАЭС выявілася сур'ёзная праблема — у першы контур другога энергаблока прасочвалася іонаабменная смала, пагражаючы заклінаваць крытычна важныя кампаненты.

Гэта магло прывесці да пашкоджання або паломкі стрыжняў кіравання і цеплавыдзяляльных зборак. У найгоршым выпадку, са слоў экспэртаў агенцтва, знаёмых з праблемай, магло адбывацца назапашванне іонаабменнай смалы, якая рэгулюе чысціню вады, якая прапампоўваецца па трубах падчас працы рэактара, – гэта можа чыніць не толькі перашкоды працы рэактара, але і падвышэннем рызыкі расплаўлення. Таму «Расатам» часова адклаў запуск другога энэргаблока.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках