«Увесь ураджай пабіла за 15 хвілін»
4- 23.07.2024, 12:23
- 7,952
Беларусы паказалі наступствы ліпеньскай непагадзі.
У панядзелак, 22 ліпеня, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці накрыла навальнічным фронтам, наступствамі якога стаў непрацяглы, але разбуральны сваімі наступствамі град. Мясцовыя жыхары падзяліліся ў сацсетках відэа і фота таго, на што ператварыліся іх агароды за лічаныя хвіліны, піша telegraf.news.
Так, у вёсцы Вялічкава Бабруйскага раёна памер градзін дасягаў памеру пушкі запалак. Адна з мясцовых жыхарак падзялілася фота.
Паводле ейных слоў, нягледзячы на непрацягласць анамальных ападкаў, шкоду гаспадарцы яны прынеслі немалую.
"Увесь ураджай пабіла за 15 хвілін", - прызнала жанчына і паказала відэа наступстваў.
@probobruisk 🌨 "Бобруйский район, деревня Величково. В 11.15 начался град. Некоторые градины были размером со спичечный коробок. Весь урожай побило за 15 минут", – написала нам подписчица @ulia.nikoly #бобруйскийрайон #град #пострадалурожай #bobruisknews ♬ Summer Tropic Deep House - ALEKSANDAR KIPROV
Іншы карыстальнік TikTok таксама пад Бабруйскам зняў на відэа цэлыя гурбы, якія насыпала градам.
@pozevnoiklim #град #беларусь🇧🇾 #клим🇧🇾🏕️🤙 ♬ оригинальный звук - 🏕️🇧🇾Клим 🇧🇾 🏕️