27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сенненскім раёне цягнік да смерці збіў пенсіянера

У Сенненскім раёне цягнік да смерці збіў пенсіянера

Ягонаму брату ўдалося пазбегнуць трагедыі.

У Сенненскім раёне пад коламі цягніка загінуў мужчына, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэта.

Са звестак следства, ноччу 21 ліпеня ў выніку наезду цягніка ў гарадскім пасёлку Багушэўск смяротна траўмаваны 70-гадовы жыхар вёскі Магілёўка. Устаноўлена, што ён у стане алкагольнага ап'янення перасякаў рэйкі перад цягніком, на забараняльны сігнал святлафора. Спробы машыніста прадухіліць трагедыю не мелі поспеху.

Следчыя высветлілі, што на момант трагедыі працавала гукавая і светлавая сігналізацыя. Акрамя гэтага, атрыманая інфармацыя, што літаральна за некалькі метраў ад пенсіянера рэйкі перасякаў ягоны брат, які паспеў перайсці перад цягніком.

Сенненскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць паводле гэтага факту праверку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках