Баявая праца ўкраінскіх пілотаў патрапіла на відэа
3- 23.07.2024, 15:46
- 5,640
Дзіўныя кадры.
У сеціве распаўсюджваецца відэа працы ўкраінскіх пілотаў у зоне адказнасці 47-й брыгады УСУ.
Як піша apostrophe.ua, відэа апублікавала журналістка Віялета Кіртока.
«Эфектыўнасць працы нашых пілотаў па ворагу - 80 адсоткаў. За мяжой ад гэтых звестак страчваюць прытомнасць. Бо гэта немагчыма. А нашы робяць», - адзначыла журналістка.
Расейскіх дэпутатаў абавязалі ўзгадняць паездкі ў Беларусь
Нават прыватныя.
Дэпутатаў Дзярждумы Расейскай Федэрацыі абавязалі ўзгадняць асабістыя паездкі за мяжу. Гэта тычыцца нават выездаў у Беларусь, пішуць "Ведомости".
Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін растлумачыў, што ўзгадненне выезду за мяжу звязана з гарантаваннем бяспекі і інтарэсаў дзяржавы.
«У выправы дэпутаты будуць ездзіць без праблем, а прыватныя паездкі за мяжу - узгадняцца. Прычым прыватныя паездкі ў Беларусь, Абхазію і Паўднёвую Асецію таксама павінны ўзгадняцца», - пішуць «Ведомости».