27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі, каб зрабіць ЭКА, цяпер патрэбная даведка ад псіхіятра

11
У Беларусі, каб зрабіць ЭКА, цяпер патрэбная даведка ад псіхіятра
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

З'явіліся і іншыя абмежаванні.

Міністэрства аховы здароўя ўнесла змяненні ў закон «Аб пытаннях выкарыстання дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій». Што трэба ведаць сем'ям, якія плануюць ЭКА?

Магчымасцей скарыстацца рэпрадуктыўнымі тэхналогіямі пазбавілі некалькі катэгорый жанчын, піша «Наша ніва».

Цяпер сярод супрацьпаказанняў да правядзення штучнага апладнення з'явілася атлусценне другой ступені і больш, а таксама наяўнасць трансплантавагных органаў і тканак.

Раней зрабіць ЭКА маглі сем'і, у якіх адзін з партнёраў быў ВІЧ-інфікаваным (пры невызначанай віруснай нагрузцы). Але пасля змен у законе такую магчымасць пакінулі толькі для тых пар, дзе ВІЧ-інфікаваным з'яўляецца муж (калі жонка - ЭКА больш не зробяць).

Яшчэ адно новаўвядзенне - абавязковая для жанчын і мужчын кансультацыя ў псіхіятра-нарколага.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках