1 верасня 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільныя аператары абвясцілі чарговыя змены для кліентаў

3
Мабільныя аператары абвясцілі чарговыя змены для кліентаў

Уведзены шэраг «новаўвядзенняў».

Мабільныя аператары абвясцілі, што ўводзяць чарговыя новаўвядзенні для кліентаў. Так аператар life:) з 23 ліпеня ўвёў змену ў паслузе «Патэлефануй мне»: зараз ёй могуць карыстацца фізічныя асобы-абаненты з падключанай опцыяй «Аплата па факце».

Але пры ўмове, калі на рахунку ёсць не менш за 10 капеек, піша «Зеркало».

Таксама кампанія life:) абвясціла, што з 30 ліпеня па паслузе TV+ будуць закрытыя для новых падлучэнняў і падаўжэнняў пакеты «START на дзень», «START на месяц», «Базавы на месяц». «Абаненты, у якіх пакеты раней былі падключаныя, змогуць імі карыстацца да канца бясплатнага або аплачанага перыяду», – удакладняе мабільны аператар.

У аператара МТС да 31 ліпеня дзейнічае спецпрапанова: пры набыцці смартфонаў можна атрымаць смарт-гадзіннік або модуль кіравання камерай за 10 капеек.

Кампанія А1 запусціла новы тарыфны план фіксаванай сувязі для бізнэсу - «Інтэрнэт для офіса 30».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках