Расейскія добраахвотнікі знішчылі важны аб'ект акупантаў у Белгарадскай вобласці РФ
- 23.07.2024, 17:27
- 5,934
Коштам больш за 200 тысяч даляраў.
У Белгарадскай вобласці РФ добраахвотнікі з Легіёна «Свабода Расіі» знішчылі аўтаномны пост тэхнічнага назірання «Грэнадзёр» акупантаў.
Пра гэта расейскія добраахвотнікі паведамілі на сваёй старонцы ў Тэлеграм.
«Мы развіваемся і асвойваем новыя тыпы ўзбраення. Гэта першы вылет нашых пілотаў на робат-бамбавіку «Баба Яга» і адразу палымяны вынік. Далей больш!», - адзначылі ў Легіёне.
У «Свабодзе Расеі» нагадалі, што кошт «Грэнадзёра» большы за 200 тысяч даляраў.