31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Брытаніі: Страты Расеі ва Украіне дасягнулі 550 тысяч чалавек

14
Мінабароны Брытаніі: Страты Расеі ва Украіне дасягнулі 550 тысяч чалавек

Травень і чэрвень сталі аднымі з самых смяротных месяцаў для расейскага войска.

З пачатку ўварвання ва Украіну Расея страціла 550 тысяч вайскоўцаў, заявіў начальнік штаба абароны Вялікай Брытаніі адмірал сэр Тоні Радакін на канферэнцыі ў Лондане, паведамляе Newsweek.

З яго слоў, прэзідэнту Уладзіміру Пуціну спатрэбіцца пяць гадоў, каб вярнуць войска да колькасці лютага 2022 года, бо вайна зацягваецца, а перспектывы яе спынення практычна не праглядаюцца. Яшчэ пяць гадоў пойдзе на «выпраўленне слабых месцаў», якія выявіла гэтая бітва, дадаў ён.

Паводле інфармацыі брытанскай выведкі, травень і чэрвень сталі аднымі з самых смяротных месяцаў для расейскага войска ў сувязі з адкрыццём новага фронту ў Харкаўскай вобласці і актывізацыяй наступу на Данбасе. За два месяцы Узброеныя сілы РФ пазбавіліся 70 тысяч байцоў, губляючы больш за 1,1 тысячы чалавек на дзень. «Цяпер Расея дабіваецца тактычных поспехаў», захопліваючы населеныя пункты ва Украіне «вялікай цаной», сказаў Радакін.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках