1 верасня 2024, Нядзеля, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы скардзяцца на затрымкі з выдачай пашпартоў

13
Беларусы скардзяцца на затрымкі з выдачай пашпартоў

Не дапамагае і даплата за тэрміновасць.

Беларусы скардзяцца на затрымкі з выдачай новых пашпартоў. Пазней за вызначаны тэрмін атрымліваюць і тыя, хто мяняў дакументы ў звычайным парадку, і тыя, хто заплаціў за паскораны выраб. Вось што гавораць людзі і што адказваюць у Дэпартаменце грамадзянства і міграцыі.

«Усталявалі нейкую машыну новую, настройваюць»

Пара з Менска збіралася ў адпачынак у канцы ліпеня і загадзя пайшла мяняць пашпарты. Падалі дакументы ў пачатку чэрвеня – часу яшчэ ставала, пастанавілі не даплачваць за паскораны выраб, месяц чакання іх задавальняў. Але давялося чакаць даўжэй.

– Калі праз месяц пайшлі забіраць новыя пашпарты, сказалі, што яны яшчэ не гатовыя, таму што нейкія тэхнічныя праблемы з друкам. Калі будуць гатовыя, невядома. У выніку прачакалі амаль паўтара месяца адзін пашпарт, другі – на пару дзён даўжэй, таму што падаваліся ў розных раёнах, – падзяліўся чытач.

Праз затрымку яму давялося зрушваць планы адпачынку. На падобную сітуацыю скардзяцца беларусы і ў чатах.

– Аплацілі паскарэнне за два тыдні, у панядзелак выйшаў тэрмін, а пашпарт не гатовы. Патрэбны быў да суботы, цяпер трэба ўсе планы мяняць. Тэлефаную ў АГіМ тры разы на дзень. Устанавілі нейкую машыну новую, якая [дакументы] друкуе, – пакуль страчваюць дні, настройваюць, – напісала ў адной з гарадскіх супольнасцяў мянчанка і пацікавілася: – Я магу напісаць заяву на вяртанне грошай за паслугу?

– Сяброўка рабіла біяметрычны платна – выдалі за тры дні, а тым, хто рабіў бясплатна звычайныя пашпарты, у калідоры абвясцілі, што яны яшчэ не гатовыя і трэба чакаць СМС. Папярэдзілі, што тэрміны вельмі задоўжваюцца, – напісала яшчэ адна жыхарка Першамайскага раёна сталіцы.

Колькі чакаць?

У Дэпартаменце грамадзянства і міграцыі МУС, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як фізічная асоба, пацвердзілі, што цяпер ёсць тэхнічныя праблемы з друкам, але запэўнілі, што больш за паўтара месяца дакумент рабіць не могуць.

У аддзеле грамадзянства і міграцыі УУС Фрунзенскага раёна, куды мы таксама датэлефанаваліся, таксама прызналі, што затрымкі ў вырабе і выдачы пашпартоў ёсць.

– У нас сапраўды крыху даўжэйшыя тэрміны вырабу цяпер, – растлумачылі праз тэлефон. – Калі вы падасце цяпер дакументы на месяц, яны будуць крыху пазней – яшчэ недзе плюс тыдзень. Калі падасце на 15 дзён, усё будзе гатова недзе за 20–23 дні.

Колькі прадоўжыцца такая сітуацыя, у Фрунзенскім АГіМ не ведаюць. Там толькі дадалі, што тэхнічныя праблема – на баку Бюро пашпартызацыі насельніцтва, якое займаецца вырабам дакументаў. Якога менавіта кшталту непаладкі, не ўдакладнілі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках