31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У порце «Каўказ» быў падбіты паром Conro Trader, які дастаўляў паліва ў Крым

2
СМІ: У порце «Каўказ» быў падбіты паром Conro Trader, які дастаўляў паліва ў Крым

Што вядома на гэты момант.

23 ліпеня ў Краснадарскім краі беспілотнікі атакавалі паромнае судна ў порце «Каўказ», пры ўдары меркавана падбілі чыгуначны паром Conro Trader. Пра гэта паведамляе выданне Defense Express.

У выніку нападу, як сцвярджаюць суразмоўцы прапагандысцкага агенцтва ТАСС, сярод чальцоў экіпажу парома і супрацоўнікаў порта ёсць адзін загінулы і пяцёра параненых, усе яны грамадзяне краіны-агрэсаркі.

Defense Express нагадвае, што паромы не першы раз сталі мішэнню ўкраінскіх удараў. 30 траўня Генштаб УСУ паведамляў пра паспяховую атаку ракетамі ATACMS на Керчанскую паромную пераправу. Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, у выніку ўдару істотна былі пашкоджаныя два паромы, якія ажыццяўлялі чыгуначныя і аўтамабільныя перавозкі. Defense Express піша, што тады падбілі Conro Trader і Авангард, два чыгуначныя паромы, адзіныя, якія працуюць на пераправе праз Керчанскі праліў.

21 чэрвеня ў РФ заявілі, што ліквідавалі наступствы ўкраінскага нападу па пароме «Авангард», піша выданне. Як высветлілася, паром атрымаў прабоіну ў машынным аддзяленні і цалкам страціў плыўнасць. У матэрыяле сказана, што толькі на падрыхтоўку яго да буксавання на Керчанскі караблерамонтны завод пайшло тры тыдні.

«Гэта, дарэчы, у пэўнай ступені ўзнімае пытанне, а ці не быў гэта ўдар супрацькарабельнай ракетай», – гаворыцца ў артыкуле.

Таму Defense Express прыходзіць да высновы, што адзінай верагоднай цэллю ўдару, калі гаворка ідзе пра паразу менавіта чыгуначнага парома, застаецца Conro Trader.

«У той самы час не выключана, што цэллю ўдару стаў адзін з пяці аўтамабільных паромаў: вялікія “Лаўрэнцій”, “Панагія”, “Марыя” і меншыя – “Керчанскі-2”, “Ейск”», – адзначае Defense Express.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках