УСУ істотна пашкодзілі расейскі паром «Славянін» у порце «Каўказ»
5- 23.07.2024, 20:19
- 24,014
Інфармацыю пацвердзіў Генштаб УСУ.
Ваенна-Марскія сілы Украіны разам з іншымі падраздзяленнямі Сілаў абароны нанеслі істотныя пашкоджанні варожаму парому «Славянін» у порце «Каўказ».
Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ ў сацсетках.
«Чарговы вынік скаардынаваных дзеянняў Сілаў абароны: у порце "Каўказ" істотна пашкоджаны паром акупантаў».
Гэта адбылося ў аўторак, 23 ліпеня.
Як паведамляецца, акупанты выкарыстоўвалі гэты паром для перавозкі чыгуначных вагонаў, аўтатранспарту і кантэйнераў у ваенных мэтах.
«Славянін» – трэці і апошні чыгуначны паром, які РФ мела ў названым рэгіёне.